Галоўны бухгалтар аднаго з прадпрыемстваў Дубровенскага раёна за пяць гадоў скрала 360 тысяч рублёў, паведамляе БелТА.
Жанчына 1960 года нараджэння ажыццяўляла крадзяжы з дапамогай падсістэмы «кліент-банк». Дзякуючы выкарыстанню электронна-лічбавага подпісу ў яе была магчымасць складаць і перадаваць электронныя фінансавыя дакументы для выканання ў банкі. Такім чынам з 2012 па 2017 год яна рэгулярна ўносіла недакладныя звесткі аб сумах, якія падлягаюць залічэнню на свой карт-рахунак, а таксама рахункі іншых асоб, у некаторых выпадках яны ў працоўных адносінах з прадпрыемствам не знаходзіліся.
Адбыўся суд, жанчына асуджаная на восем гадоў калоніі.
0
0
0
0
0
0