«Нашай Ніве» стала вядома пра яшчэ аднаго супрацоўніка дзяржаўнага ТБ, які следам за Юрыем Пракопавым уладкаваўся ў новаствораны Беларускі інстытут стратэгічных даследаванняў. 

Чытайце: Памятаеце палітычнага аглядальніка БТ Юрыя Пракопава? Ён уладкаваўся ў новаствораны Інстытут стратэгічных даследаванняў

Гэта Глеб Лаўроў, як вынікае з сайта Белтэлерадыёкампаніі — вядучы праграмы «Макей і Лаўроў. Аб палітыцы». 

Глеб Лаўроў

«Ён застаўся працаваць на Белтэлерадыёкампаніі палітычным аглядальнікам, у нас працуе па сумяшчальніцтве. Як і ўсе нашыя эксперты, ён займаецца аналізаваннем СМІ», — пацвердзіў інфармацыю той жа Юрый Пракопаў, які цяпер займае пасаду намесніка дырэктара БІСД. 

Хто такі Глеб Лаўроў? Пра яго «Звязда» пісала, што ён, «напэўна, адзін з самых вядомых на беларускім тэлебачанні палітычных аглядальнікаў, які расказвае пра палітыку 20 гадоў». 

Спасылак на вядомага аглядальніка ў інтэрнэце, праўда, вобмаль.

Падборка запісаў праграмы «Макей і Лаўроў. Аб палітыцы» сведчыць аб нестабільным інтарэсе аўдыторыі: некаторыя выпускі не прагледзелі і 20 разоў, а вось найбольш удалыя набралі амаль пад 400 праглядаў. 

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?