Стан пасла Сербіі Велькі Кавачэвіча стабільны, самаадчуванне значна палепшылася, паведамілі БелТА ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
«Прычынай шпіталізацыі ў бальніцу хуткай медыцынскай дапамогі ў Мінску стала непрытомнасць, абумоўленая душным і гарачым надвор'ем», — адзначылі ў прэс-службе.
Прытомнасць пасол страціў 22 чэрвеня падчас наведвання разам з іншымі супрацоўнікамі пасольства каманды Сербіі ў Вёсцы спартоўцаў. Пасол у цяперашні час знаходзіцца ў шпіталі ў сувязі з атрыманай падчас страты прытомнасці траўмай — пераломам рэбраў і ўзніклым пнеўматораксам.
Раней паведамлялася, што паслу стала кепска, калі ён праводзіў прэзідэнта Сербіі ў аэрапорт.





