26 студзеня ў Брусэлі падчас сустрэчы з генэральным сакратаром Рады Эўразьвязу Хаўерам Саланам міністар замежных справаў Літвы Вігаўдас Ушацкас абмеркаваў пэрспэктывы стасункаў ЭЗ і Беларусі.
Спадар Ушацкас паінфармаваў пра свой візыт у Менск напрыканцы мінулага году.
Ён выказаўся за стварэньне магчымасьці для збліжэньня Беларусі з ЭЗ, што можа быць дасягнута з дапамогай палітыкі Ўсходняга партнёрства.Паводле спадара Ўшацкаса, збліжэньне Беларусі і ЭЗ мела б станоўчы ўплыў на разьвіцьцё адкрытага грамадзтва, павагу да дэмакратычных прынцыпаў у Беларусі, на вяршэнства закону, а таксама на дзейнасьць суб'ектаў гаспадараньня ЭЗ і Беларусі на прынцыпах свабоднага рынку.