На 5-м Міжнародным вайскова-тэхнічным форуме «Армія-2019», што пройдзе на падмаскоўным аэрадроме «Кубінка» і палігоне «Алабіна» ад 25 да 30 чэрвеня, пакажуць і 250 узораў прадукцыі ваеннага прызначэння, прадстаўленых беларускім бокам. Сярод іх будзе ўпершыню прадэманстраваная машына радыяцыйнай, хімічнай і біялагічнай выведкі (NBC) на базе бронеаўтамабіля «Кайман» ( «Хімера»), піша БелТА.

Паводле афіцыйнай інфармацыі Дзяржкамваенпрама, новую машыну на базе «Кайман», які распрацаваны на барысаўскім ААТ «140-ы рамонтны завод», прадставіць ААТ «Агат—электрамеханічны завод».

Удзел у выставе возьмуць больш за 1,5 тыс. буйных расійскіх і замежных прадпрыемстваў абаронна-прамысловага комплексу, вядучыя канструктарскія бюро і навукова-даследчыя інстытуты, якія прадставяць звыш 27 тыс. узораў прадукцыі і тэхналогій.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0