Фота: belchemoil.by

Фота: belchemoil.by

Каментуючы страты беларускай нафтаперапрацоўчай галіны ад расійскага падаткавага манёўра, намесніца старшыні канцэрну «Белнафтахім» Святлана Гурына расказала belchemoil.by, што кіраўніцтва канцэрну не бачыць іншага шляху, апроч перабудовы на працу на агульнасусветныя падыходы.

Чытайце: Белнафтахім ацаніў страты Беларусі ад падатковага манеўру за 5 месяцаў

Да 2024 года, калі падаткавы манеўр завершыцца і цана на нафту падымецца на 127,7 даляраў проці 2018-га, беларускія НПЗ нічым не будзе адрознівацца ад кантынентальных НПЗ іншых краін.

Адносна цэнаў паліва на АЗС, Святлана Гурына адзначыла: «Да 2024 года ва ўмовах куплі НПЗ нафты па сусветнай цане цэны на беларускіх АЗС запатрабуюць карэкцыі ў бок павелічэння ў залежнасці ад росту кошту нафты.

Прагноз паказвае, што іх узровень застанецца ніжэйшы, чым у сумежных дзяржавах, акрамя, вядома, цэн на расійскім рынку, дзе перапрацоўшчыкам нафты вылучаюцца бюджэтныя кампенсацыі для стрымлівання коштаў на маторныя палівы».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0