Чарговая прэмія імя Ежы Гедройца пачалася са скандалу. Ад удзелу ў прэміі адмовіўся пісьменнік Альгерд Бахарэвіч. Амаль штогод ён уваходзіў у выніковую тройку, але ніводнага разу не перамог: 2018, 2016, 2013, 2012 гадах станавіўся другім, у 2014 — трэцім.

Альгерд Бахарэвіч заўсёды хадзіў у фаварытах, але так ні разу і не выйграў прэмію.

Журы заўважыла, што яго новую кнігу «Мае дзевяностыя» ніхто не заявіў на конкурс. Тады арганізатары самі звярнуліся да Бахарэвіча з прапановай намінавацца. А ў адказ атрымалі наступны ліст:

«Гэтым лістом я хачу афіцыйна паведаміць Вам, што мной было прынятае рашэнне не ўдзельнічаць сёлета ў розыгрышы прэміі Ежы Гедройца. Такое рашэнне прынятае з шэрагу самых розных прычын, якія маюць як светапоглядны, так і творчы, а таксама асабісты характар. Мае погляды на літаратуру і літаратурны працэс не дазваляюць мне браць удзел у прэміяльнай гонцы».

Хочешь поделиться важной информацией анонимно и конфиденциально?