Украіна адклікае для кансультацый свайго пасла пры Радзе Еўропы пасля рашэння ПАРЕ па Расіі. Пра гэта ў сваім Фэйсбуку напісаў міністр замежных спраў Украіны Паўло Климкін.

«Прыпыненне ўдзелу ў ПАРЕ - лагічны крок, — адзначыў ён. — Але не назаўжды, каб не аддаваць Раду Еўропы на водкуп Расеі і яе сябрам. Насамрэч з Радай Еўропы складаней - наш законны і чалавечы абавязак удзельнічаць у яе механізмах абароны правоў чалавека. Хоць арсенал гэтых механізмаў далёкі ад дасканаласці, але важны. Ва ўсім іншым РЕ страціла наш давер, і яго аднавіць будзе вельмі складана. З лідара намаганняў па абароне правоў чалавека арганізацыя стала простым менеджарам, прычым такім сабе».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0