У Сіаньскім універсітэце замежных моў, што знаходзіцца ў кітайскай правінцыі Шэньсі, адкрылі помнік Янку Купалу. Ва ўрачыстасці ўзяў удзел Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі Кірыл Руды, паведамляе прэс-служба пасольства.

Падчас цырымоніі Пасол выступіў з вітальнай прамовай і адзначыў важную ролю Янкі Купалы ў развіцці беларускай і сусветнай літаратуры.

Студэнты універсітэта, якія вывучаюць беларускую мову як спецыяльнасць, падрыхтавалі творчую праграму, падчас якой дэкламавалі творы беларускага паэта на беларускай і кітайскай мовах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0