Ія Малкіна прызначаная намеснікам старшыні дзяржканцэрна «Белдзяржхарчпрам». Адпаведнае рашэнне змяшчаецца ў пастанове ўрада № 415.

Фота ecoidea.by.

Фота ecoidea.by.

Ія Малкіна скончыла юрыдычны факультэт БДУ (1997), а таксама Акадэмію кіравання пры прэзідэнце (2000). Працавала ў Дэпартаменце гуманітарнай дзейнасці пры прэзідэнце, у Міністэрстве сельскай гаспадаркі, Міністэрстве прыродных рэсурсаў.

Яна — жонка Віктара Кучынскага. Былы паплечнік Аляксандра Лукашэнкі некалі праславіўся тым, што сабраўся з гранатамётам у руках абараняць кіраўніка краіны.

Да мая 2019-га Ія Малкіна была першым намеснікам міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, пакуль не звольнілася па сканчэнні тэрміну кантракту.

Яна была адной з аўтарак кнігі «Фінансавая дыета», якая выйшла пад рэдакцыяй колішняга памочніка прэзідэнта ў пытаннях эканомікі Кірыла Рудага і была ўспрынятая як маніфест ліберальна настроенай часткі чынавенства.

Ію Малкіну называюць самай стыльнай чыноўніцай найвышэйшых шэрагаў. Сапраўды, хто яшчэ адважваўся апранаць рваныя джынсы ці хіпстарскія акуляры?

Чытайце: Міністэрства прыродных рэсурсаў можа ўзначаліць самая стыльная чыноўніца — жонка «гранатамётчыка» Кучынскага ФОТЫ

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0