Ніне Мазай было 69 гадоў. Цягам свайго жыцця яна займала надзвычай высокія дзяржаўныя пасады. Ураджэнка Палесся, выпускніца Капаткевіцкай сярэдняй школы, дырэктарам якой, дарэчы, быў бацька Святланы Алексіевіч, у структуры ўлады яна прыйшла з камсамола.

Ніна Мазай была дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР, у 1985-1991 гадах займала пасаду намесніка старшыні Савета Міністраў БССР. Была ў ліку першых паслоў суверэннай Беларусі: узначальвала беларускія дыпламатычныя місіі ў Францыі і Канадзе, была пастаянным прадстаўніком Беларусі пры ЮНЕСКА.

У 1997—1999 год працавала намеснікам міністра замежных спраў Беларусі. Да 2012 Ніна Мазай займала сенатарскае крэсла, была старшынёй Фонду па падтрымцы таленавітай моладзі пры прэзідэнце Беларусі.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?