Такія прыклады рэалізацыі інфраструктуры для раварыстаў ёсць у Брэсце, Полацку, Пружанах.

У Мінску ж участак вуліцы Веры Харужай ад вуліцы Куйбышава да вуліцы Якуба Коласа стаў пілотным.

Яго асаблівасць, па-першае, у блізкасці да Камароўскага рынка — праз вялікую колькасць пешаходаў рухацца на ровары тут складана.

Па-другое, праз нелегальную паркоўку ў крайніх палосах праезная частка выкарыстоўваецца неэфектыўна.

Для дадатковай абароны раварыстаў хуткасць аўтамабіляў абмяжуюць да 50 км/г.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0