Апеляцыйны суд Кіева адмовіўся задаволіць пазоў Камуністычнай партыі Украіны (КПУ), у якім яна прасіла прызнаць проціпраўным і адмяніць пастанову ЦВК аб адмове ў рэгістрацыі кандыдатаў партыі ў дэпутаты на пазачарговых выбарах у Вярхоўную раду, паведамляюць инфармагенцтвы.

Суд лічыць, што ЦВК прыняў правільнае рашэнне, кіруючыся законам «Аб асуджэнні камуністычнага і нацыянал-сацыялістычнага (нацысцкага) таталітарных рэжымаў ва Украіне і забароне прапаганды іх сімволікі». Закон уступіў у сілу 15 мая 2015 года.

Лідар Кампартыі Пятро Сіманенка раскрытыкаваў рашэнне ЦВК.

Пазачарговыя парламенцкія выбары на Украіне прызначаныя на 21 ліпеня. Лідарам парламенцкай гонкі з вялікім адрывам застаецца прэзідэнцкая партыя «Слуга народа», за якую гатовыя аддаць голас 47,5% апытаных. Пераадольваюць пяціпрацэнтны бар'ер партыі «Апазіцыйная платформа - За жыццё» (Юрый Бойка, Вадзім Рабіновіч, Віктар Медвядчук), «Бацькаўшчына» (Юлія Цімашэнка), «Еўрапейская салідарнасць» (Пятро Парашэнка), «Голас» (Святаслаў Вакарчук).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0