Парламенцкая Асамблея Рады Еўропы прыняла рашэнне аб пацверджанні паўнамоцтваў дэлегацыі РФ без абмежаванняў, нягледзячы на парушэнні прынцыпаў Рады Еўропы. Пра гэта паведамляе са Страсбурга карэспандэнт «Еўрапейскай праўды».
Пасля дэбатаў дэпутаты ПАРЕ пераважнай большасцю адхіліла ўсе папраўкі, прапанаваныя прадстаўнікамі Украіны, Грузіі, Вялікабрытаніі, Латвіі і шэрагу іншых дзяржаў, і зацвердзілі рэзалюцыю ў цэлым. За прагаласавалі 116 дэпутатаў, 52 — супраць, 15 устрымаліся.
Паўнамоцтвы дэлегацыі РФ пацверджаны без абмежаванняў. Характэрна, што дакумент прызнаў шматлікія парушэнні прынцыпаў Рады Еўропы з боку расійскай дзяржавы і з боку расійскага парламента, але абмежаваўся «заклікам» выканаць папярэднія рэзалюцыі, вынесшы асобна толькі 5 патрабаванняў:
- адпусціць 24 украінскіх маракоў, захопленых паблізу Керчанскай пратокі;
- неадкладна заплаціць унёскі ў бюджэт Рады Еўропы;
- безумоўна супрацоўнічаць са следствам па збіцці авіялайнера MH17;
- прыкласці намаганні, каб спыніць пераследу ЛГБТ у Расіі, асабліва ў Чачэніі, і пакараць тых, хто парушаў правы гэтых людзей раней;
- супрацоўнічаць з сусветнай супольнасцю ў расследаванні забойства Барыса Нямцова.
Прапановы Украіны пашырыць гэты спіс новымі парушэннямі ў Крыме і на Данбасе і г.д. былі адхіленыя.