Тэлевізар «Візяць» коштам 970 тысяч рублёў вынеслі невядомыя сярод белага дня 19 студзеня з універмага ў Валожыне.

Прадавец заўважыла адсутнасць тэлевізара толькі праз некаторы адцінак часу. Праваахоўнікі мяркуюць, што працавала група злачынцаў. Адныя адцягвалі ўвагу прадаўцоў, другія прышывалі ногі тэлевізару.

Двума днямі да гэтага паводле падобнай схемы з касы прыватнай крамы прапала 1 500 000 рублёў.

А во тутака ёсць падазраваныя. Адзін з іх — жыхар Магілёва.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?