Фота брэсцкай міліцыі

Фота брэсцкай міліцыі

Пра незвычайны выпадак з 14-гадовымі школьнікамі з Баранавічаў паведамляе абласная міліцыя.

Усё пачалося з традыцыйных прагулак па дахах гаражоў. У адну з такіх прагулак яны звярнулі ўвагу на праламаны дах аднаго з гаражоў, там стаяў аўтамабіль «Аўдзі». Падлеткі паспрабавалі завесці рухавік без ключоў, замыкаючы драты, але не змаглі. 

Юнакі цягам наступных дзён прыходзілі праз дах у гараж, і рамантавалі аўтамабіль.

Нарэшце рухавік завёўся. У выніку яны адкрылі вароты і паехалі катацца па горадзе.

А вось потым здарылася неспадзяванка.

Яны спыніліся па дарозе і папрасілі нейкіх мужчын купіць цыгарэты, але атрымалі катэгарычную адмову.

Прычым падчас размовы адзін з мужчын звярнуў увагу на адсутнасць ключа ў замку запальвання і пачаў пытацца, адкуль у дзяцей аўтамабіль. Спалохаўшыся прыяцелі выскачылі з машыны і кінуліся наўцёкі. Але мужчына адразу паведаміў у міліцыю.

Неўзабаве юнакоў затрымалі.

Ад праваахоўнікаў уладальнік аўтамабіля даведаўся пра здарэнне і быў моцна здзіўлены, так як аўтамабіль быў «не на хаду».

Па факце выкрадання аўто распачата крымінальная справа (ч.2 арт. 214 КК).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0