Фота Вадзіма Заміроўскага

Фота Вадзіма Заміроўскага

Прадстаўнікі г.зв. ДНР і ЛНР перадалі чацвярых палонных украінцаў палітыку з гэтай краіны Віктару Медведчуку ў мінскім аэрапорце. Дамоўленасць пра гэта Медвядчук і лідары ДНР і ЛНР дасягнулі 27 чэрвеня на перамовах у беларускай сталіцы, піша Tut.by

Ва Украіну адправяцца Дзмітрый Вялікі (1988 год нараджэння), Якаў Верамейчык (1986), Эдуард Міхееў (1960) і Максім Гарайнаў (1984).

Вызваленыя прыляцелі ў Мінск з Растова, куды іх даставілі з месцаў зняволення на Данбасе. Самі былыя палонныя сказалі, што даведаліся аб вызваленні чатыры дні таму, і што пакуль у іх няма планаў, што рабіць ва Украіне.

Яны не каментавалі ўмовы свайго затрымання на Данбасе, сказаўшы толькі, што адчуваюць сябе выдатна, і падзякавалі ўсім, хто займаўся іх вызваленнем.

На пытанні журналістаў адказваў Віктар Медвядчук, які ў чарговы раз падкрэсліў, што дзейнічае не як афіцыйны прадстаўнік Украіны, а толькі прадстаўляе сем'і палонных, якія звяртаюцца да яго за дапамогай.

— Апошні абмен меў месца роўна паўтара года таму. Ніякіх абменаў з тых часоў не было. Віной гэтаму з'яўляецца ўлада спадара Парашэнкі, які адмаўляўся працягнуць другі этап таго абмену, пра які было дамоўлена тады.

Па словах Медведчука, у пачатку мінулага года павінен быў прайсці абмен «усіх на ўсіх». Палітык заявіў, што новая ўкраінская ўлада таксама не робіць ніякіх крокаў для вызвалення палонных.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0