Дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Алена Анісім галасавала супраць паправак у закон, якія вызначаюць новы парадак адтэрміновак ад службы ў войску, піша Радыё Свабода.

​Але яна не супраць, каб юнакоў прызывалі да сканчэння вышэйшай адукацыі. Больш за тое, яна лічыць, што найлепшы час ісці ў войска — з першага курсу.

«Калі паступіў, так ці інакш будучыня акрэсленая, чалавек з большай гатоўнасцю пойдзе аддаваць свой абавязак. Я абмяркоўвала гэта з тымі, хто адслужыў падчас вучобы, і такі варыянт не горшы».

Адначасова яна выступае за скарачэнне тэрміну службы да года з цяперашніх 18 месяцаў. Пры такой умове чалавек не паспее страціць веды, лічыць Анісім.

«Калі гаворка толькі пра год адарванасці ад універсітэта і гатовасці армейскіх падраздзяленняў інтэнсіфікаваць курс баявой падрыхтоўкі — каб не траву фарбавалі, а справай займаліся — наступствы будуць мінімальныя. Усё ж 12 месяцаў без вучобы — не такі значны тэрмін, як у выпадку, калі гэта вымяраецца некалькімі гадамі».

За прапанаваныя Міністэрствам абароны сёння папраўкі прагаласавалі 85 дэпутатаў, 9 — супраць, 11 — устрымаліся.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0