Былы чэмпіён свету па боксе Майк Тайсан наведаў Польшчу ў межах рэкламнай кампаніі польскага энергетычнага напою.

Амерыканец наведаў мясціны, звязаныя з Халакостам і Варшаўскім паўстаннем. Падчас прэс-канферэнцыі ў Тайсана спыталі, ці не лічыць ён няправільным выкарыстанне трагедыі ў камерцыйных мэтах.

«Вы, палякі, ні чарта не разумееце ў трагедыях, у параўнанні з тым, што здарылася з чорнымі ў Амерыцы. Нікога з вас не трымалі ў рабстве 250 гадоў!

Ніхто не гвалтаваў вас, вашу маці, сястру, брата, гледзячы вам у вочы, перш чым забіць. Ніхто з вамі гэтага не рабіў. Тое, што здарылася з вамі, было вельмі дрэнна. Але хто ведае пра паўстанні больш, чым цемнаскурыя людзі?» — адказаў Тайсан.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0