Аляксандр Лукашэнка 28 чэрвеня наведаў стадыён «Дынама», дзе праходзіў фінал каманднага турніру па лёгкай атлетыцы II Еўрапейскіх гульняў. Кіраўнік дзяржавы з трыбуны назіраў за ходам спартыўнай барацьбы, перадае president.gov.by.

Разам з Александрам Лукашэнкам і яго сынамі Віктарам і Мікалаем у ложы знаходзіліся таксама кіраўнік Беларускай тэніснай федэрацыі Сяргей Цяцерын, галоўны трэнер хакейнага клуба «Юнацтва-Мінск» Міхаіл Захараў, прэс-сакратар прэзідэнта Наталля Эйсмант, кіраўнік Админістрацыі прэзідэнта Наталля Качанава і чыноўнікі высокага рангу. Побач з Лукашэнкам сядзела міс Беларусь-2018 Марыя Васілевіч.

Аляксандр Лукашэнка прысутнічаў на стадыёне і падчас узнагароджання атлетаў. Украінцы заваявалі золата, Беларусь атрымала срэбра, бронза — у Германіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?