Увечары 28 чэрвеня адбыўся пажар ў гістарычнай частцы Брэста. Загарэліся дамы на вуліцы Савецкай, ля скрыжавання з вуліцай Дзяржынскага.

На месца прыехала некалькі пажарных разлікаў. Пакуль тушылі адзін дом з боку вуліцы Дзяржынскага, агонь перакінуўся на суседнія і падышоў ушчыльную да пешаходнай зоны на вул. Савецкай.

Фота: Арцём Ракіцкі, kp.by

Фота: Арцём Ракіцкі, kp.by

Пажар тушылі больш за гадзіну. Інфармацыі аб пацярпелых не паступала. На месцы дзяжурылі машыны хуткай дапамогі і службы газу.

Адразу некалькі выданняў паведамілі пра магчымасьць падпалу, піша мясцовы сайт prosvit.org. Аўтары мяркуюць, што такім чынам забудоўшчыкам удаецца абыходзіць абмежаванне па захаванні архітэктурнай гістарычнай спадчыны.

Дамы ў якіх успыхнуў агонь даўно адселеныя, знаходзяцца ў «аварыйным стане». Таму маглі стаць прытулкам для бяздомных. Пытанне, чаму яны працяглы час стаялі пустымі, чаму не вялася іх рэканструкцыя.

Фота: Арцём Ракіцкі, kp.by

Фота: Арцём Ракіцкі, kp.by

Ратавальнікі адзначаюць, што тушэнне ўскладняў моцны вецер, ён жа стаў адной з асноўных прычын пажару. Парывы ​​ветру 28 чэрвеня месцамі дасягалі 6,3 метраў за секунду.

Фота: vk.com/onlinebrest

Фота: vk.com/onlinebrest

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0