Фота: Дзяніс Касцючэнка, noc.by
Сцяганосцам зборнай Беларусі на цырымоніі закрыцця Еўрапейскіх гульняў выступіць Марына Літвінчук, паведамілі ў прэс-службе НАК.
Марына Літвінчук на Еўрапейскіх гульнях заваявала чатыры медалі: два залатыя (К2 500 м, К1 1000 м), сярэбраны (К4 500 м) і бронзавы (К2 200 м). Такім чынам, нароўні з сяброўкай па камандзе Вольгай Худзенка, стала самай тытулаванай беларускай на турніры.
Сцяганосцам на цырымоніі адкрыцця Еўрапейскіх гульняў 21 чэрвеня ў беларускай камандзе выступіў Уладзімір Самсонаў.
Цырымонія закрыцця II Еўрапейскіх гульняў пачнецца на стадыёне «Дынама» 30 чэрвеня ў 22.00.
0
0
0
0
0
0