pxhere.com

pxhere.com

Жыхарка Італіі прабыла ў ліфце 27 гадзін. Пра гэта паведамляе Corriere del Veneto. Італьянка засталася жывой дзякуючы бутэлькам віна.

У гістарычным цэнтры Падуі жанчына выйшла з кватэры, каб аднесці ў падвал скрыню віна. Аднак ліфт захрас, і жанчына не змагла ні да каго дакрычацца.

Акрамя таго, італьянка забылася дома свой тэлефон, а ліфт быў старым і без кнопкі выкліку дыспетчара. На бяду ў той час у Італіі стаяла спёка вышэй за 30°C.

У выніку, кабіна нагрэлася, і, каб не памерці ад абязводжвання, жанчына пачала піць віно, «толькі каб выжыць».

У рэшце рэшт, італьянку выратавала яе дачка, якая прыйшла да маці, занепакоеная тым, што тая не адказвала на тэлефонныя званкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0