122 гады, 28 студзеня 1887 г. фермэр Мэт Коўлмэн на сваім ранча ў штаце Мантана (ЗША) пабачыў, як з неба ляцелі велізарныя сняжынкі.

Коўлмэн згадваў, што яны былі памерам 38х20 см і нагадвалі «велізарныя міскі для малака».

Лічыцца, што сярэдні дыяметр сняжынак 5 мм, але часам яны могуць дасягаць 10 мм.

У Брытаніі ў 1950-х гадах былі зафіксаваныя сняжынкі памерам 16х10 см: белыя і пухнатыя.

30 красавіка 1944 г. у Маскве быў снегапад, падчас якога сняжынкі, падаючы на падстаўленую далонь, закрывалі яе цалкам і былі падобныя да пер'я страўса.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?