Сёння, 1 ліпеня, каля 9 раніцы на скрыжаванні дарог Гродна — Адэльск і М6 адбылося ДТЗ з удзелам двух аўтамабіляў, піша Newgrodno.by.

Аўтамабіль Шкода на польскіх нумарах рухаўся з боку Брузгоў, а «жыгулі» выязджалі з аўтадарогі Гродна-Адэльск і не прапусцілі Шкоду. У выніку сутыкнення, аўтамабіль Шкода вылецеў у кювет, а ў «жыгулёў» вырвала пярэднюю частку.

На месца ДТЗ прыбылі супрацоўнікі ДАІ, МНС і хуткай. Шпіталізавалі толькі кіроўцу «жыгулёў», астатнім удзельнікам аварыі дапамога не спатрэбілася.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0