Дрэва ўпала на трасу М2 Мінск — Нацыянальны аэрапорт «Мінск» паблізу вёскі Каралёў Стан, піша Tut.by.

Фота: Дзяніс Зелянко.

Фота: Дзяніс Зелянко.

На трасе М2 пад Мінскам ад парыву ветру зламалася дрэва і ўпала проста на дарогу. Усе палосы ў кірунку сталіцы былі заблакаваныя.

На другую палову панядзелка з-за навальніц і ўзмацнення ветру сіноптыкі абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі па захадзе краіны і ў Мінску. У сталіцы з 17 да 20 гадзін чакаюцца навальніцы, узмацненне ветру парывамі 15-20 м/с. Месцамі пры навальніцах моцныя залевы, у асобных раёнах град.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?