Інфармацыйнае агенцтва Tunis Afrique Presse 1 ліпеня паведаміла аб затрыманні двух беларусаў па падазрэнні ў шпіянажы. МЗС расказала Свабодзе, што ведае пра такое паведамленьне і «высвятляе сітуацыю».

Паводле туніскіх СМІ, у беларусаў канфіскавалі пашпарты Мальдываў, Польшчы і Украіны, а таксама «сучаснае электроннае абсталяванне». Ідзе расследаванне.

Затрыманне адбылося ў Сфаксе — другім у колькасці насельніцтва горадзе краіны, які месціцца на беразе Міжземнага мора. Беларусы спыніліся ў гатэлі, не дазволілі персаналу заходзіць у нумар, што выклікала падазрэнні. Пасля двух тыдняў назіранняў за імі пракуратура атрымала ордар на ператрус.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0