2 лютага спаўняецца 171 год з дня нараджэньня Кастуся Каліноўскага. На 1 лютага прыпадае яшчэ адна дата, а менавіта, пачатак нацыянальна-вызвольнага паўстаньня 1863 году ў Беларусі і Літве.

Грамада студэнтаў з суполкі «Беларуская нацыянальная памяць» мае ўшанаваць памяць нацыянальнага героя вандроўкай у мястэчка Мастаўляны (Беласточчына), дзе ў 1838 годзе нарадзіўся Кастусь.

Выезд у нядзелю (1 лютага) а 11 гадзіне зь Беластоку. Усіх ахвотных далучыцца да вандроўкі просім загадзя скантактавацца праз электронную пошту [email protected] .

Студэнты заклікаюць таксама ўшанаваць памяць К.Каліноўскага і ў іншых месцах: Вільні, Горадні, Якушоўцы, Сьвіслачы (туды, на магілу Кастусёвага брата, ладзяцца ў гэты дзень традыцыйныя вандроўкі), Менску.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?