Пры пажары на глыбакаводным апараце Мінабароны Расіі загінулі 14 падводнікаў.

1 ліпеня ў расійскіх тэрытарыяльных водах на навукова-даследчым глыбакаводным апараце, у ходзе правядзення біяметрычных вымярэнняў здарыўся пажар. 14 маракоў-падводнікаў загінулі ў выніку атручэння прадуктамі гарэння, заяўляе Мінабароны Расіі.

Ачаг узгарання быў ліквідаваны дзеяннямі каманды. Зараз глыбакаводны апарат знаходзіцца на ваенна-марской базе Севераморск (Мурманская вобласць).

Крыніца РБК у сілавых структурах паведаміла, што здарэнне адбылося 1 ліпеня каля 20:30 на апараце глыбакаводнай атамнай падлодкі АС-12, вядомай як «Лашарык». Загінуў штатны экіпаж апарата, паведаміў суразмоўца.

Гэта найбуйнейшае па колькасці ахвяр здарэнне на падводных апаратах Мінабароны Расіі з лістапада 2008 года. Тады аварыя на пабудаванай, але яшчэ не прынятай у склад ВМФ атамнай падводнай лодцы «Нерпа» забрала жыцці 20 чалавек.

Чытайце таксама:

Пры пажары на падлодцы загінула эліта: сем капітанаў першага рангу і 2 героі Расіі

Пажар, ахвярамі якога сталі 14 расійскіх маракоў, успыхнуў на сакрэтным дыверсійным апараце

Нарвегія: На борце глыбакаводнага расійскага апарата, дзе загінулі маракі, адбыўся выбух газу

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0