Расійскія чыноўнікі праінфармавалі Нарвежскае агенцтва па радыяцыйнай і ядзернай бяспецы аб тым, што на борце глыбакаводнага апарата адбыўся выбух газу. Пра гэта дырэктар агенцтва Пер Странд сказаў у каментары Reuters.

«Мы правялі замеры і не знайшлі занадта высокага ўзроўню радыяцыі ў гэтым раёне», — сказаў ён.

У сваю чаргу міністэрства абароны Расіі абвергла інфармацыю пра выбух газу на навукова-даследчым глыбакаводным апараце ВМФ Расіі, піша РИА Новости.

У выніку пажару, які ўспыхнуў на борце аднаго з падводных апаратаў глыбакаводнай атамнай падлодкі АС-12 ваенна-марскога флоту Расіі, загінулі 14 маракоў.

Сярод загінулых — сямёра капітанаў першага рангу і двое герояў Расіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0