Кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Наталля Качанава далучылася да акцыі «Беларусь памятае. Памятаем кожнага» і разам з унукамі ўсклала кветкі да Вечнага агню на плошчы Перамогі ў Мінску, піша БелТА.

«Мне радасна, што мы жывем пад мірным небам. І за гэта бязмерна ўдзячныя ўсім і кожнаму, хто набліжаў перамогу і ўздымаў краіну з руін пасля вайны. Найлепшая падзяка — гэта памяць. Захаваць яе, перадаць наступным пакаленням праўду пра тое, якой цаной дасталася перамога, — наш святы абавязак «, - сказала Наталля Качанава.

Дзесяцігадовы Дзмітрый і васьмігадовы Аляксей ведаюць гісторыю сваёй сям'і і шануюць сямейныя традыцыі - адзначаць 9 мая, 3 ліпеня як вялікія святы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0