Канфлікт паміж двума 70-гадовымі мужчынамі ў Светлагорску ўзнік праз кошак. Адзін пенсіянер любіць бяздомных жывёл і рэгулярна падкормлівае іх у сваім пад'ездзе. Другому пенсіянеру гэта не вельмі падабаецца, піша ranak.me.

30 чэрвеня ў прысутнасці суседзяў мужчына зрабіў заўвагу «карміцелю» чацвераногіх і на наступны дзень паплаціўся за гэта. Пакрыўджаны сусед падпільнаваў яго і напаў з нажом. Два ўдары паспеў нанесці ў шыю, адзін раз уваткнуў нож у левую руку. Пацярпелы, мажны мужчына, абараняючыся, выбіў нож у нападніка. Але ў таго быў план «Б». Ён дастаў з кішэні малаток і паспеў ударыць адзін раз крыўдзіцеля па галаве.

Відавочцы расцягнулі раз'юшаных пенсіянераў. Пацярпелы быў моцна скрываўлены, суседзі выклікалі «хуткую» і міліцыю.

Пацярпелы застаўся жывы. Медыкі аказалі неабходную дапамогу і цяпер жыццю пенсіянера нічога не пагражае.

Нападнік растлумачыць свой учынак не змог. Кажа, што моцна пакрыўдзіўся. Падазраваны ў замаху на забойства затрыманы, вырашаецца пытанне аб абранні меры стрымання. Мужчыну пагражае тэрмін ад 6 да 15 гадоў пазбаўлення волі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0