Атамная глыбакаводная станцыя АС-31 «Лашарык» прызначаная для разгортвання ў Паўночнай Атлантыцы, мяркуе Ваенна-марскі інстытут ЗША.

Амерыканская экспертная арганізацыя, каментуючы здарэнне з пажарам на расійскім навукова-даследчым глыбакаводным апараце, піша, што «аварыя адбылася падчас летняга перыяду эксплуатацыі лодак Галоўнага ўпраўлення глыбакаводных даследаванняў Мінабароны Расіі, што папярэднічаюць працам па разгортванні ў Паўночнай Атлантыцы.

The Barents Observer удакладняе, што АС-31 «Лашарык» можа «транспартаваць невялікія прылады для ваенных мэтаў, прызначаныя для размяшчэння на марскім дне». «Такія прылады могуць быць выкарыстаны для адцягнення ўвагі замежных падводных лодак, калі расійскія субмарыны пакідаюць Кольскі паўвостраў і ідуць у Паўночную Атлантыку. Іншыя прылады для падслухоўвання могуць выяўляць гукі варожых караблёў», — піша нарвежскае выданне.

Тым не менш, кажучы аб канкрэтных мэтах апошняй місіі АС-31 «Лашарык», у Ваенна-марскім інстытуце ЗША мяркуюць, што «расійскі ўрад выкарыстаў магчымасці падводнага апускання для пашырэння тэрытарыяльных дамаганняў Расіі на марское дно пад Паўночным Ледавітым акіянам».

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?