5-7 ліпеня праект «Беларускія ўікэнды» прадставіць мінчанам фільм «Хаціка» — адну з самых кранальных гісторый аб сяброўстве сабакі і чалавека — на беларускай мове.

Фільм «Хаціка» (2008) заснаваны на рэальных падзеях з жыцця японскай сям’і.

Знакамітая брытанска-амерыканская меладрама з Рычардам Гірам у галоўнай ролі — гэта апавяданне аб сапраўднай вернасці.

Прафесар Уілсан падабраў шчанюка пароды акіта-іну. Паміж сабакам і чалавекам завязалася сяброўства — настолькі моцнае, што Хаціка штораніцу праводзіў гаспадара на чыгуначную станцыю, калі ён адпраўляўся на працу, і цярпліва чакаў яго вяртання. Аднойчы прафесар не вярнуўся. Але сабака цэлых дзевяць гадоў прыходзіў на вакзал у спадзяванні яго сустрэць.

Пакажуць фільм у кінатэатрах «Масква» (пр.Пераможцаў, 13) і Silverscreen (Пятра Мсціслаўца 11, «Дана Мол»). Квіткі можна купіць анлайн.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0