Адразу ўзнікла некалькі меркаванняў наконт таго, што гэта за рэчыва і ці бяспечнае яно для людзей і жывёл.
Ніводная з жыллёва-камунальных службаў Партызанскага раёна не пацвердзіла таго, што з’яўленне парашку на люках — справа рук іх работнікаў.
У ЖКГ Партызанскага раёна адказалі, што не так даўно праводзілі дэратызацыю ў тым раёне.
«Мы так неахайна не працуем. Атруту раскладваем у недаступных для чалавека месцах. Калі патрабуецца апрацоўка люкаў, то сантэхнік здымае вечка, а мы змяшчаем прынады ў спецыяльныя пакуначкі ва ўступы калодзежа, каб яны не кантактавалі з вадой. Люк адразу зачыняюць. У адкрытым доступе атруту для пацукоў не размяшчаем», — запэўніла доктар-эпідэміёлаг Цэнтра прафілактычнай дэзынфекцыі Вера Кучэрава.
Яна ж удакладніла, што рэчывы, якія ўжываюць на прадпрыемстве для дэратызацыі, іншага колеру.
У цэнтры гігіены і эпідэміялогіі Партызанскага раёна нагадалі, што па інструкцыі, калі нехта заўважыў невядомае рэчыва на вуліцы, то неабходна адразу выкікаць МНС.
«Мы не маем права нават падыходзіць блізка да гэтага месца, толькі з дазволу МНС. Што там за рэчыва, адказаць не можам, ніхто да нас не звяртаўся», — адказалі ў цэнтры.
У Мінскводаканале адказалі, што часам пазначаюць люкі ў нейкіх сваіх мэтах, але каб парашком, ды яшчэ такога яркага колеру, такога не можа быць.
Жыхары звярнуліся да спецыялістаў Цэнтра прафілактычнай дэзынфекцыі, тыя ўзялі пробы рэчыва для лабараторнага даследавання. Высветлілі: гэта дакладна не атрута для пацукоў.
Найбольш рэалістычнай версіяй таго, што гэта за парашок, аказалася меркаванне спецыялістаў Інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету. Там адказалі, што рэчыва з’явілася толькі ля аднаго дому ў сталіцы. І хутчэй за ўсё, гэта проста фарба холі, якую магла рассыпаць мясцовая дзятва.
Зараз сумесь знікла, але камунальшчыкі просяць, калі нешта падобнае з’явіцца ў вашым двары, паведаміць пра гэта ў адпаведныя службы.





