За амаль 2 тысячы кіламетраў шляху Габышаў пагутарыў з сотнямі кіроўцаў, відэа з ягонымі прамовамі набралі больш за мільён праглядаў, а ў Чыце мясцовыя апазыцыянэры збіраюцца правесці для яго сустрэчу-мітынг. Карэспандэнт прайшоў з шаманам некалькі кіламетраў і пераканаўся ў тым, што расійская глыбінка гатовая паверыць у любую містыку — абы дапамагло.
— Я выходзіў з Якуцка ў сакавіку з 3 тысячамі рублёў (каля $50) у кішэні. У нас была яшчэ зіма, 40 градусаў. Спаў у зімовай юрце. Народ адразу пачаў дапамагаць, падтрымліваць — таму і прайшоў ужо столькі. Спачатку ад грошай адмаўляўся, але людзі крыўдзіліся, стаў браць. Цяпер вось у гасцініцах спыняюся на іх, калі па дарозе трапляюцца. Калі народ дапамагае, значыць, трэба ісці далей.