У расійскім Санкт-Пецярбургу каханкі выпалі з дзявятага паверха падчас сэксу. Жанчына загінула, яе партнёр устаў і сышоў, паведамляе «Фантанка».

Сведкай дзіўнай гісторыі стала жыхарка Неўскага раёна Пецярбурга. У ноч на 5 ліпеня яна на ўласныя вочы ўбачыла, як з акна дома па праспекце Салідарнасці выпаў тэлевізар, а за ім — жанчына і мужчына. Відавочца адразу ж заявіла ў паліцыю.

Праваахоўнікі знайшлі пад акном дома труп невядомай гадоў 25-30 на выгляд. Побач ляжаў разбіты тэлевізар і чамусьці швабра. Больш паліцэйскія нікога не ўбачылі.

Паводле папярэдняй версіі, загінулая выпівала ў кампаніі чатырох мужчын у кватэры на дзевятым паверсе. Затым яна занялася сэксам з адным з прысутных на падваконніку. Каханкі так захапіліся адзін адным, што не ўтрымалі раўнавагі і сарваліся. У выніку жанчына загінула, а яе партнёр змог сысці з месца здарэння самастойна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0