Беларуская чыгунка атрымала першы польскі дызель-цягнік серыі ДП6, паведамляе прэс-служба кампаніі.
У шасцівагонным цягніку 311 месцаў для сядзення, у тым ліку 25 месцаў першага класа. Усе месцы абсталяваныя разеткамі. Хуткасць руху — да 140 км/г.
У вагонах усталяваныя кандыцыянеры.
Мяркуецца, што новыя цягнікі будуць вазіць пасажыраў з Мінска ў Віцебск, Гродна і Магілёў.
Да канца 2019 года Беларуская чыгунка атрымае яшчэ два такія цягнікі, у 2020 годзе — яшчэ тры.





