Клуб «Слован» з Браціславы прыняў рашэнне пакінуць Кантынентальную хакейную лігу і вярнуцца ў чэмпіянат Славакіі. Таму да 1 жніўня клуб павінен пагасіць даўгі перад былымі гульцамі і трэнерамі. Агульная сума доўгу складае 3 мільёнаў еўра.

Чакаюць пагашэння даўгоў 60 хакеістаў клуба. Таксама «Слован» павінен 75 тысяч еўра і беларускаму трэнеру Эдуарду Занкаўцу, які ўзначальваў каманду ў сезоне-2017/18, паведамляе «Беларускі хакей» са спасылкай на Idnes.cz.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?