5 ліпеня ў Маладзечне кіроўца хуткай дапамогі памёр пасля ўдару ад пацыента. Калегі памерлага расказалі «Нашай Ніве» падрабязнасці здарэння.
Чытайце. У Маладзечне пацыент не хацеў выходзіць з машыны хуткай дапамогі і ўдарыў кіроўцу. Той памёр
«Выклік аб тым, што на чыгуначным вакзале ў чалавека здарыўся прыступ эпілепсіі, паступіў а 6-й гадзіне раніцы. На выклік выехала брыгада, даставілі чалавека ў бальніцу №2. Калі выводзілі з машыны, пацыент стаў супраціўляцца, махаў рукамі. А брыгада была жаночая. Жанчына доктар, жанчына фельчар і санітарка… Яны самі не далі яму рады.
Тады кіроўца паспрабаваў скруціць яму рукі ззаду. Пацыент ударыў кіроўцу рукой у твар.
Выклікалі міліцыю, псіхіятрычную брыгаду. Пацыента, здаецца, супакоілі, закрылі ў машыне хуткай. Медыкі пайшлі ў прыёмны пакой афармляць пацыента. Кіроўца застаўся ў машыне дзяжурыць.
Калі праз некалькі хвілін брыгада вярнулася да машыны, яны ўбачылі, што пацыент спіць, а кіроўца без прытомнасці.
Калегі кажуць, што прычына смерці — тромб у артэрыі.
Пацыента ўзялі пад варту. Ен вядомы нам кліент. Мужчына веў асацыяльнае жыцце, бадзяўся па вакзалах», — расказаў Аляксандр, калега памерлага.
Кіроўцу Сяргею Ш. было 62 гады.
Каментары