У ноч на 6 ліпеня кобрынская міліцыя выехала па выкліку ў вёску Стрыгава. Тут здарыўся сямейны скандал.
Праваахоўнікі пасадзілі 33-гадовага мясцовага жыхара ў адсек для затрыманых службовага ГАза. Там ён і здзейсніў суіцыд.
«Супрацоўнікі міліцыі і брыгада хуткай дапамогі праводзілі рэанімацыйныя мерапрыемствы, аднак выратаваць мужчыну не ўдалося. Праводзіцца праверка», — паведамляе тэлеграм-канал міліцыі.
Мужчына і раней прыцягваўся да адказнасці за сямейныя скандалы.