Гарадскія ўлады акажуць матэрыяльную дапамогу пацярпелым ад наступстваў надзвычайнага здарэння падчас салюту ў Мінску. Пра гэта старшыня Мінгарвыканкама Анатоль Сівак расказаў карэспандэнту Tut.by падчас прамой лініі.
Пахаванне загінулай адбываецца за кошт гарадскіх уладаў. Сям'і жанчыны выплацяць тысячу базавых велічынь — 25,5 тысячы рублёў.
Пацярпелым, якія атрымалі цяжкія траўмы, выплацяць па 100 базавых велічынь, траўмы сярэдняй ступені цяжкасці — па 50 базавых, лёгкай — па 20 базавых.