Паступова Мінск пяройдзе на індывідуальны падагрэў вады і цеплазабеспячэнне за кошт электраэнергіі, аднак гэты працэс не будзе хуткім.

Такое меркаванне выказаў старшыня Мінгарвыканкама Анатоль Сівак падчас прамой тэлефоннай лініі, перадае карэспандэнт БелТА.

Тым, хто не хоча залежаць ад адключэнняў гарачай вады летам, мэр Мінска раіць разглядаць куплю кватэры, у якой гарачае водазабеспячэнне не цэнтралізаванае.

«Ужо распрацоўваюцца праекты такіх дамоў, цеплазабеспячэнне і падагрэў вады ў якіх ідзе за кошт электраэнергіі», — сказаў Анатоль Сівак, падкрэсліўшы, што з улікам уводу БелАЭС працэс будзе толькі развівацца. «Пераводзіць існуючыя дамы на новую схему — тут ёсць пытанне эфектыўнасці, — дадаў мэр Мінска. — Але паступова мы пяройдзем на індывідуальны падагрэў за кошт электраэнергіі».

Прычым гэты працэс закране і індывідуальнае жыллё, упэўнены Анатоль Сівак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0