Сёння ў Мінску ў рытуальнай зале на вуліцы Альшэўскага развіталіся з загінулай падчас салюту на Дзень Незалежнасці. Выказаць спачуванні прыехалі ўлады горада і Мінабароны, піша Tut.by.

У 11:50 каля рытуальнай залы па вуліцы Альшэўскага стаяць з кветкамі калегі загінулай Наталлі Мікалаеўны Максімчук. Іх чалавек 30. Яны прыехалі развітацца з жанчынай, некаторыя з ёй прапрацавалі 17 гадоў бок аб бок.

Наталля Мікалаеўна працавала ў камерцыйным Інстытуце кіравання і прадпрымальніцтва ў Мінску ў вучэбна-метадычным аддзеле. Ёй было 64 гады, і яна ўжо некалькі гадоў была на пенсіі.

— Яна была аптымістка, вельмі прыстойная, добразычлівая, ўмела разумець і прымаць радасці і нягоды жыцця. Гэта самае галоўнае. Яна ўмела радавацца, калі ўсё добра. А калі нейкія няшчасці — падтрымае, прычым вельмі далікатна, вельмі ненавязліва. Усмешка — гэта яе флагман, — гавораць яе калегі з ВНУ.

Калегі загінулай прыйшлі з ёю развітацца з кветкамі і вянкамі, з сабой прынеслі фатаграфію Наталлі Мікалаеўны.

Калегі загінулай прыйшлі з ёю развітацца з кветкамі і вянкамі, з сабой прынеслі фатаграфію Наталлі Мікалаеўны.

Некаторыя з іх не могуць стрымаць слёз, кажуць, што да гэтага часу не вераць, што такая трагедыя адбылася. Ці часта жанчына хадзіла на такія парады і салюты, яны не ведаюць. Кажуць, у той дзень выехала ў цэнтр горада, каб сустрэцца з роднымі.

— Два мільёны чалавек у Менску — і загінуў адзін. Лёс такі, — скрозь слёзы уздыхае калега.

Сябры па працы кажуць, што па жыцці Наталля Мікалаеўна была актыўным чалавекам.

— Хадзіла ў тэатры, на выставы, дзяцей кудысьці вадзіла. Яна ў ВНУ да апошняга ў валейбол гуляла: у нас выкладчыкі збіраюцца і гуляюць у валейбол. Сям'я для яе была самым галоўным: муж, дзеці, унукі. Яна нават дэкрэт афармляла на сябе, каб дачка выйшла на працу. Пры гэтым яна заўсёды молада выглядала, заўсёды была дагледжаная, — кажа яе калега.

Развітацца з Наталляй Мікалаеўнай пад'язджае Наталля Валер'еўна. Гэта чалавек, які доўгі час кіраваў працай Наталлі Мікалаеўны ў ВНУ. Яны больш за дзесяць гадоў прапрацавалі «вочы ў вочы» ў адным кабінеце, разам адзначалі святы, пяклі бліны на Масленіцу, ездзілі на дачу і хадзілі ў кіно.

— Мая калега яшчэ 4 ліпеня папрасіла напісаць што-небудзь пра Наталлю Мікалаеўну. Я чатыры сказы пісала тры гадзіны: як пачала плакаць, так і не перастала да гэтага часу, — кажа яна. — Так недарэчна ўсё скончылася.

Наталля Валер'еўна не можа стрымаць слёз і сёння.

У рытуальнай залі, схіліўшыся над труной, сядзіць муж Наталлі Мікалаеўны — Юрый Іванавіч і адзіная дачка Алеся. Вакол стаяць вянкі, ляжаць жывыя гваздзікі і ружы.

Выказаць спачуванні прыехалі з адміністрацыі Фрунзенскага раёна Мінска. Двое мужчын у касцюмах ўнеслі ў рытуальную залу вянок ад горада Мінска.

Улады горада таксама прыехалі развітацца з загінулай і паабяцалі, што дапамогуць сям'і.

Улады горада таксама прыехалі развітацца з загінулай і паабяцалі, што дапамогуць сям'і.

— Для мяне гэта ўдвая трагедыя, таму што загінулая — жыхарка нашага раёна. У такі светлае і святое для ўсяго народа свята адбылося такое надзвычайнае здарэнне, і мы не маглі пакінуць сям'ю па-за ўвагай. Усю дапамогу, якую мы маглі аказаць і акажам ў далейшым, мы акажам, — сказаў кіраўнік Адміністрацыі Фрунзенскага раёна Мінска Сяргей Шкруднеў.

Удзельнікі развітання з Наталляй Мікалаеўнай, распавялі, што кіраўнік адміністрацыі раёна выказаў спачуванні сям'і і ў рытуальнай залі доўга пра нешта гаварыў з дачкой загінулай. Менавіта яна ў дзень смерці была разам з мамай на набярэжнай Свіслачы.

Выказаць спачуванні прыехалі з Міністэрства абароны.

Выказаць спачуванні прыехалі з Міністэрства абароны.

Выказаць спачуванні прыехалі і прадстаўнікі Мінабароны, сярод іх прэс-аташэ міністра Наталля Гаўрусік. Ад каментароў журналістам супрацоўнікі Мінабароны адмовіліся.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?