Высокапастаўлены вайсковец заявіў на пахаванні расійскіх падводнікаў, якія загінулі ў Баранцавым моры, што маракі прадухілілі катастрофу, паведамляюць «Адкрытыя медыя».

«Коштам свайго жыцця — выратавалі жыцці сваіх таварышаў, выратавалі карабель, не дапусцілі катастрофы планетарнага маштабу», — заявіў вайсковец, імя якога не прыводзіцца. Што менавіта зрабілі маракі, ён не сказаў.

«Адкрытыя медыя» адзначаюць, што пахаванне ў Санкт-Пецярбургу праходзілі ў закрытым рэжыме. Уваход на могілкі і доступ да магіл маракоў ахоўвала Расгвардыя.

Падводнікаў пахавалі побач з мемарыялам у памяць аб загінулых на атамнай падводнай лодцы «Курск».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0