@sakaikataho

@sakaikataho

Бомбу часоў Другой сусветнай вайны, знойдзеную недалёка ад штаб-кватэры Еўрапейскага цэнтральнага банка (ЕЦБ) ў Франкфурце-на-Майне, паспяхова абясшкодзілі. Пра гэта паведамляе РБК са спасылкай на твітар пажарнай службы горада.

Пасля таго як боепрыпас вагой 500 кг знайшлі на будаўнічай пляцоўцы, былі эвакуіраваныя 16,5 тысяч жыхароў.

У комплекс штаб-кватэры на беразе Майна ўваходзіць гістарычная славутасць: былы аптовы рынак, пабудаваны ў 1928 годзе, які быў цэнтрам дэпартацыі яўрэяў падчас Другой сусветнай вайны.

Еўрапейскі цэнтральны банк адкрыў новую штаб-кватэру ў Франкфурце-на-Майне ў сакавіку 2015 года. Будаўніцтва двух 185-метровых шкляных вежаў, размешчаных на плошчы 120 тыс. кв. м, абышлося ў € 1,3 млрд.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0