Арандадаўцам, якія здаюць кватэры на суткі, давядзецца плаціць штомесячны падатак,
паведаміў на прэс‑канферэнцыі 28 студзеня намеснік начальніка інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Мінску Аляксандр Суботка.

Паводле слоў чыноўніка, сума падатку можа скласці 130 еўра, аднак гэтае пытанне яшчэ трэба разгледзець. Астатнія арандадаўцы будуць выплачваць падаходны падатак у адпаведнасці з раней устаноўленым парадкам.

Паводле інфармацыі А.Суботкі,

сёння на ўліку ў падатковых органах сталіцы знаходзяцца 29 тысяч арандадаўцаў, якія здаюць унаём кватэры.
Гэта на 3 тысячы больш, чым у 2007 годзе, што тлумачыцца працай падатковых органаў у гэтым кірунку і свядомасцю грамадзян, зазначыў чыноўнік.

Як паведаміў прадстаўнік МПЗ, выпадкі выяўлення арандадаўцаў, якія не выплачваюць падаткі ад здачы кватэр унаём, розныя. «Бывае, што і сусед заяўляе на суседа. Аднойчы ў падатковыя органы звярнулася сама гаспадыня кватэры. Яна паскардзілася на жыльцоў і была гатова іх выселіць, і нават заплаціць падаходны падатак».

Андрэй Кажамякін, БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0