Даведаўшыся пра Замяталіна, я, па логіцы, павінен быў бы адразу прыгадаць тое, што тычылася асабіста мяне: ягоны званок ўначы 11 красавіка 1995, што нібыта ў Авальнай залі знаходзіцца бомба (гэта і было нагодай для «эвакуацыі» (зьбіцьця) дэпутатаў БНФ), ці дзесяткі заяваў ў 1996, сэнс якіх — «Пазьняку і Навумчыку ня месца на беларускай зямлі».

Але мне прыгадалася іншае.

«Белорусский язык никогда не должен занимать более 10% — ни в кино, ни в какой иной сфере», — казаў Замяталін гадоў дзесяць таму, калі ўжо паляцеў з Алімпу на пасаду дырэктара «Беларусьфільму».

Па ступені нянавісьці да беларушчыны і да самой Беларусі як незалежнай дзяржавы побач з Замяталіным у найноўшай гісторыі паставіць проста няма каго. І яго не выпадкова прызначылі віцэ-прэм’ерам «па культуры і адукацыі» ў часы, калі Лукашэнка рыхтаваўся здаць Беларусь пад Расею — патрэбны быў чалавек, здольны бязьлітасна вынішчыць ўсё нацыянальнае і ў культуры, і ў адукацыі.

Ды — не атрымалася. І ні ў каго не атрымаецца. У Мураўёва не атрымалася, а ў дробных шавак — тым болей.

Памёр адыёзны ідэолаг 1990-х Уладзімір Замяталін

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?