Сёлета не было выпадкаў, каб нехта здаў адразу тры цэнтралізаваныя тэсціраванні на 100 балаў. Пра гэта «Нашай Ніве» расказаў дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантроля ведаў Юрый Міксюк.

«Такога не было і летась. Ні тры ЦТ, ні тым больш чатыры ніхто на максімум не здаў», — сказаў Міксюк. 

У эфіры канала АНТ ён удакладніў, што 325 чалавек здолелі набраць 100 балаў, з іх 12 — па двух прадметах.

А агулам сярэднія балы ў параўнанні з тым годам выраслі ў паўтара-два разы (праз змену сістэмы падліку балаў). 

Таксама вядома, што сёлета больш за палову абітурыентаў адказала менш як на 10 пытанняў тэста. 

Чытайце таксама: Жартаўнік набраў на ЦТ па кітайскай мове 34 балы, ведаючы толькі адну фразу!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?