Намеснік памочніка дзяржсакратара ЗША Джордж Кент зноў прыляцеў у Мінск. Нагадаем, раней чыноўнік прылятаў у Беларусь у сакавіку. Прадстаўнік Дзярждэпа ўсклаў кветкі да помніка Максіму Багдановічу.

«Намеснік памочніка дзяржсакратара Джордж Кент меў гонар аддаць даніну памяці выбітнаму класіку Максіму Багдановічу і паразважаць пра спадчыну беларускай літаратуры і сучаснай літаратурнай беларускай мовы падчас візіту ў Мінск 9 ліпеня», — паведамляе пасольства ЗША ў Мінску.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0